EN | RU
Контакты












Публикации исследовательниц / Вольга Гапеева

 Вольга Гапеева

Піша паэзію, прозу, драматургію. Друкуецца з 1999 г. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Мае ступень кандыдата навук (2012). Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі (Улад Бубен, Aortha, RoomDark, Spit it Out).
Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва, Швейцарыя, Польшча і інш.).

Стыпендыі і ўзнагароды:
- Літаратурны Калоквіум Берлін (2009)
- Міжнародны Дом пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010 і 2012)
- Праграма Artist-in-Residence у міжнародным доме пісьменнікаў г. Грац „IHAG“ (Аўстрыя, 2013)
- Праграма Artist-in-Residence Міністэрства Адукацыі, Культуры і Мастацтва Аўстрыі сумесна з арганізацыяй “KulturKontakr Austria” (Вена, 2014)
- Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2010)
- Пераможца конкурсу дзіцячай літаратуры імя Янкі Маўра (2013, за кнігу “Сумны суп”)

Аўтарка кніг:
“Рэканструкцыя неба” (2003),
“Няголены ранак” (2007),
“Метад муаравых крэсак” (2012),
“Прысак і пожня” (2013),
“(в)ядомыя гісторыі” (2013),
“Дзве Авечкі” (2014),
“Сумны суп” (2014).

Публікацыі ў перыёдыцы:
 “Дзеяслоў“, “ARCHE”, “пАРТызан“,“Тэксты”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Першацвет”, “Blesok” (Македонія), “Czas Kultury“ (Польшча), “Die Horen“ (Нямеччына), “OSTRAGEHEGE“ (Нямеччына), “Literatur und Kritik“ (Аўстрыя), Manuskripte“ (Аўстрыя).

Публікацыі ў анталогіях:
“Labirynt. Antologia współczesnego dramatu białoruskiego” – Radzyń Podlaski, 2013. 
“European Borderlands. Sprachlandschaften der Poesie”, 2009.
"Лінія Фронту - 2. Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў”. Мінск, 2007 г.
"Лінія Фронту. Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў”. Мінск, 2003 г.
"Краса і сіла". Анталёгія Беларускай паэзіі 20 ст. Складальнік М.Скобла.; Рэд. А. Пашкевіч. Мінск: Лімарыус, 2003 г.
"Верш на Свабоду". Анталёгія паэзіі. Радыё Свабода, 2002 г.
"Анталогія маладога верша". Мінск, 2001 г.



Программа вступительного экзамена | Рекомендованная литература для подготовки к вступительным экзаменам | Поступление | Преподаваемые курсы | Преподаватели | Выпускники | Конференции и семинары | Выставки, кинопоказы, презентации | Цикл лекций "Гендерные штудии" | Викторины | Создание сайтов | Каталог статей | Книги | Календари серии «Женщины Беларуси: история в повседневности» | Ресурсный пакет "Гендерный ликбез" | Документальный фильм "Сукенка (Платье)" | Альманах "Женщины в политике: новые подходы к политическому" | Летняя школа LitPro: За пределами классной комнаты: проживая гендерные дискурсы | Альмира Усманова | Евгения Иванова | Надежда Гусаковская | Елена Гапова | Ольга Сасункевич | Александр Першай | Елена Минченя | Анна Шадрина | Аляксандра Iгнатовiч | Вольга Гапеева | Алина Крушинская | Ольга Петрукович

Каталог TUT.BY         Rating All.BY